Выдатны артыкул
Краязнаўства Беларусі ― вывучэнне элементаў гісторыі, геаграфіі, культуры, побыту, прыроды Беларусі ў цэлым, ці ж горада, мястэчка, вёскі, помнікаў культуры і г. д. У самім тэрміне «краязнаўства» заключана яго вызначэнне. У навуцы краязнаўства дзеліцца на комплякснае, калі вывучаюцца ўсе з’явы ў іх ўзаемасувязі, дзе на геаграфічнай базе аб’ядноўваюцца веды гісторыі, геаграфіі, археалогіі, тапанімікі, тапаграфіі, геральдыкі, беларускай этнаграфіі, філалогіі, мастацтвазнаўства, і галінавае ― гістарычнае, этнаграфічнае, геаграфічнае і г. д. (далей…)
Добры артыкул
«Дзяўчына з жамчужнай завушніцай» (англ.: Girl with a Pearl Earring) — мастацкі фільм 2003 года рэжысёра Пітэра Уэбера. У аснову кінакарціны быў пакладзены аднайменны раман 1999 года пісьменніцы Трэйсі Шэвалье, адаптацыяй рамана займалася сцэнарыстка Алівія Хетрыд[en]. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Колін Фёрт і Скарлет Ёхансан.
Падзеі фільма адбываюцца ў 1665 годзе ў горадзе Дэлфт ( Галандыя). У дом мастака Яна Вермера прыходзіць працаваць новая пакаёўка — юная прыгажуня Грыт, сям’я якой апынулася на мяжы банкруцтва. Шматдзетная сям’я паспяховага мастака насупраць — належыць да вельмі забяспечаных, аднак апошнім часам яе дабрабыт залежыць ад прыхамацяў багатага патрона, арыстакрата Пітэра Ван Рэйвена, які ўсё больш неахвотна замаўляе ў Вермера карціны. З’яўленне пакаёўкі прыносіць у жыццё сям’і новыя клопаты, але дае мастаку новую крыніцу натхнення. (далей…).
Выдатны спіс
Выява дня 
Коні ў Навары, Іспанія.
|
Актуальныя падзеі
Ці ведаеце вы, што…
Дзень у гісторыі
|